
Паважаныя чытачы!
Засталося трохі пачакаць, і вы атрымаеце чарговы нумар часопіса “Буся”.
У № 4 знойдзеце:
— Хутка 1 верасня, і школа чакае вучняў — пра гэта вершы Г. Дрык і Л. Кебіч. Л. Кебіч у сваім вершы распавядае, чым карысна кніга.
— Наступны прыродны сімвал Беларусі, пра які змешчаны ў часопісе творы Г. Аўласенкі, М. Чарняўскага, М. Пазнякова, Н. Момлік, Н. Пыжык і іншых, — канюшына.
— Вас чакаюць вершаваныя задачкі ад С. Бельскай.
— Г. Скаржынская-Савіцкая прапаноўвае новую казку пра Мішку. Чытайце з асалодай!
— Лета ў серванце… Як яно туды трапіла? М. Янчанка дасць адказ.
— Абавязкова праверце сваю ўважлівасць пры выкананні прапанаванага задання і малявання канюшыны.