
Серыя кніг «Чытай і слухай» заснавана ў 2023 году.
Серыя «Чытай і слухай» змяшчае літаратурна-мастацкія творы, уключаныя ў вучэбныя праграмы па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Усе кнігі серыі «Чытай і слухай» айчынных і замежных аўтараў выдаюцца на беларускай мове. Да малаўжывальных слоў (аўтарскіх неалагізмаў, гістарызмаў, дыялектаў) даюцца каментары аўтара або рэдактара, прапануюцца сучасныя словы-адпаведнікі або апісальнае тлумачэнне незразумелага слова ці выразу.
Кожны твор змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў. Мастацкія тэксты агучаны прафесійнымі дыктарамі.
Серыя «Чытай і слухай» адрасавана школьнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца літаратурай на беларускай мове.
Прадстаўлена наступнымі кнігамі:
– Кузьма Чорны. Зборнік твораў
– Іван Навуменка. Зборнік твораў
– Старажытная беларуская літаратура
– Янка Маўр. Аповесці і апавяданні
– Скарбы сусветнай літаратуры. Зборнік
– Беларускі фальклор
– Васіль Быкаў. Аповесці, апавяданні
– Уладзімір Караткевіч. Зборнік твораў
– Уладзімір Караткевіч. Аповесці

