МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ИЗДАТЕЛЬСТВО «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»

.

.
МЕНЮ

Пад знакам Перамогі: навуковай грамадскасці былі прадстаўлены праекты часопіса “Роднае слова”, прысвечаныя захаванню памяці пра Вялікую Айчынную вайну

Напярэдадні 9 Мая адбыўся семінар “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, – сумеснае мерапрыемства Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”. Падчас семінара ў межах супольных праектаў “Роднага слова”, якія ажыццяўляюцца ў 2025 г., быў прадстаўлены вопыт рэпрэзентацыі архіўных матэрыялаў са збораў вядучых навуковых і музейных устаноў, а таксама актуальных навуковых даследаванняў, аб’яднаных тэмай захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну.  Гэтая тэма ніколі не пакідала старонкі часопіса, аднак асабліва ярка яна прагучала ў публікацыях сёлетняга майскага нумара.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі, які падкрэсліў значнасць ўзаемадзеяння навуковага СМІ і акадэмічнай бібліятэкі, што на працягу юбілейнага для ўстановы года рэалізуецца ў праекце “Бібліятэка: акадэмічны фармат”. Пленарнае выступленне дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Янкі Купалы Ігара Капылова прысвячалася айчынным лінгвістам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран, прэзентуючы супольныя праекты выдання, заўважыла: “Пашырэнне вынікаў актуальных навуковых даследаванняў – першасная місія часопіса. Дзякуючы гэтаму штогод у зварот масіравана ўводзяцца здабыткі навуковых росшукаў і адкрыццяў, узбагачаецца летапіс беларускай культуры. У пераважнай большасці гэта адбываецца праз асэнсаванне архіўных матэрыялаў. Сёлета традыцыя супольных праектаў часопіса з установамі культуры і асветы набыла асаблівы архіўна-мемарыяльны водсвет”.

Гэта пацвердзілася і ў наступных выступленнях аўтараў майскага нумара, а таксама куратараў супольных навукова-асветніцкіх праектаў. Так, Мікалай Трус, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі, акрэсліў этапы рэалізацыі праекта “Бібліятэка: акадэмічны фармат” і яго падтрымку СМІ. Таццяна Жук, навуковы супрацоўнік Цэнтра, пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з дакументальнымі сведчаннямі ваенных гадоў у архіўных зборах беларускіх пісьменнікаў.

Рэпрэзентацыі архіўных дакументаў у медыйным фармаце былі прысвечаны выступленні куратараў  праектаў, якія ўвасабляюцца ў кожным нумары “Роднага слова” на працягу 2025 г.: “Лісты на шляхах Перамогі” (загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна);  “Асоба на архіўных старонках” (вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Дзмітрый Самахвалаў). А таксама паведамленне “Страчаныя каштоўнасці: Лёс твораў беларускага мастацтва з нямецкага спісу 1942 года” старшага навуковага супрацоўніка аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Анастасіі Рубашнай, аўтара супольнага праекта “Арт-лекторый”.

Патэнцыял сучасных даследаванняў айчыннай гуманітарыстыкі, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, прадэманстравалі выступленні дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аксаны Бязлепкінай-Чарнякевіч (“Творы пра Вялікую Айчынную вайну ў кантэксце нацыянальнага літаратурнага канона”) і загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Веранікі Курцовай (“Дыялектныя тэксты як комплексная навукова-інфармацыйная крыніца пра падзеі ваеннага часу”).

Государственное предприятие «Издательство «Адукацыя і выхаванне»

220070, г.Минск,
ул. Буденного, 21

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 257 91 49

Личный кабинет

Личный кабинет на pshop.by


Издательство в социальных сетях: