13 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным інстытуце адукацыі ў рамках мерапрыемстваў да юбілею з дня выхаду першага нумара адбыўся круглы стол «Беларускі гістарычны часопіс: 30 гадоў у айчыннай гістарычнай навуцы і сістэме адукацыі».
Праблемнае поле мерапрыемства склалі наступныя актуальныя пытанні: праблемы пераводу і інтэрпрэтацыі навуковых і адукацыйных гістарычных ведаў, акцэнты, ракурсы і аспекты сучаснай дыдактыкі гісторыі; фарміраванне чытацкай пісьменнасці і гістарычных ведаў вучняў; патрыятычнае выхаванне і фарміраванне гістарычнай памяці.
У круглым стале прыняло ўдзел больш за 30 чалавек – навукоўцы, метадысты, настаўнікі гісторыі з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Прыемна, што амаль усе з іх – падпісчыкі і пастаянныя чытачы “БГЧ”, многія з’яўляюцца аўтарамі навуковых і метадычных публікацый.
У сваім прывітальным слове дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі кандыдат педагагічных навук Валянціна Васільеўна Гінчук адзначыла, што круглы стол праводзіцца ў адпаведнасці з Пратаколам даручэнняў Камісіі па навукова-метадычнаму забеспячэнню гістарычнай палітыкі і Каардынацыйнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь па развіцці гістарычнай навукі і адукацыі. Яна шчыра павіншавала часопіс з юбілеем і пажадала плённай працы ўдзельнікам мерапрыемства.
Дырэктар выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Валянцін Янавіч Навагродскі расказаў прысутным пра асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі, метадычны і інфармацыйны патэнцыял часопісаў з серыі “У дапамогу педагогу”, заклікаў настаўнікаў да супрацоўніцтва, асабліва перад пачаткам новага навучальнага года.
У якасці спікераў круглага стала выступілі:
- галоўны рэдактар часопісаў “Беларускі гістарычны часопіс” і “Гісторыя і грамадазнаўства” кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аляксандр Корзюк (“Навукова-метадычныя выданні як сродак павышэння прафесійных кампетэнцый настаўніка гісторыі”);
- намеснік галоўнага рэдактара “Беларускага гістарычнага часопіса” Наталля Матусевіч (“Стратэгіі развіцця сучаснай дыдактыкі гісторыі”);
- вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі пачатковай адукацыі НІА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Сяргей Паноў (“Канцэпты акадэмічнай гісторыі ў змесце школьнай гістарычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь”);
- старшы выкладчык кафедры педагогікі і прадметных методык Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Аксана Колтан (“Нацыянальная ідэнтычнасць – важнейшы складнік гістарычнай школьнай адукацыі”);
- старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі НІА Галіна Давідоўская (“Фарміраванне вобразаў гістарычнага мінулага як тэндэнцыя сучаснай школьнай гістарычнай адукацыі”);
- выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ Дар’я Субоціна (“Ад слова да сэнсу: праца з тэкстам на ўроку гісторыі як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў).
Наместнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Трубчык падкрэсліў важнасць узаемадзеяння акадэмічнай навукі і педагагічнай практыкі ў справе вывучэння і выкладання гісторыі, засяродзіў ўвагу на важнай метадычнай ролі часопісаў “Беларускі гістарычны часопіс” і “Гісторыя і грамадазнаўства”.
У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя «Настольнай кнігі настаўніка гісторыі», якую набылі ўдзельнікі.
За шматгадовае плённае супрацоўніцтва з “БГЧ” падзякамі выдавецтва былі адзначаны дырэктар і калектыў НІА, настаўнікі гісторыі Мінскай вобласці Данута Валасевіч і Таццяна Шумель.
Дыскусія дазволіла акрэсліць далейшыя кірункі развіцця часопіса і тэматыку навукова-металычных публікацый.