Класічная прыгодніцкая гісторыя пра хлопчыка Тома Соера, які пражывае вясёлае і нязмушанае жыццё ў невялікім гарадку. Прыгоды Тома і яго сяброў, поўныя смеху і адвагі, пазнаёмяць чытачоў з каштоўнасцямі сапраўднага сяброўства, сумленнасці і знаходлівасці. Друкуецца па кнізе «Прыгоды Тома Соера», выдадзенай у 1935 г., тэкст апрацаваны па сучасных правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
Адрасавана школьнікам, а таксама будзе карысна ўсім, хто цікавіцца замежнай літаратурай.