Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Кніга распавядае пра галоўныя дасягненні беларускай навукі. Паказвае поспехі вучоных у галіне асваення космасу, развіцця біятэхналогій, робататэхнікі, медыцыны, электронікі і штучнага інтэлекту. Выхоўвае патрыятызм, а таксама гонар за родную краіну і высокія тэхналогіі, распрацаваныя і ўкаранёныя беларускімі вынаходнікамі. Фарміруе ўяўленне аб тым, наколькі важныя поспехі ў навуковай дзейнасці для дабрабыту і працвітання беларускай дзяржавы.
Адрасавана малодшым школьнікам.


