Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

“Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца”: часопіс “Роднае слова” прэзентаваў праекты, прымеркаваныя да Года беларускай жанчыны

6 апр 2026

060426_шапран.jpg

На мінулым тыдні рэдакцыя часопіса “Роднага слова” шырока прэзентавала грамадскасці сёлетнія праекты, многія з якіх ажыццяўляюцца ў кантэксце галоўнай тэмы 2026-га, абвешчанага Годам беларускай жанчыны.

060426_шапран1.jpg

060426_шапран2.jpg

060426_шапран3.jpg

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”», якое ладзілася ў межах музейнага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя”. Яго ўдзельнікамі сталі аўтары сакавіцкага нумара – даследчыкі Мікола Трус, Міхал Бараноўскі, Ірына Шматкова, Алесь Бараноўскі, Алена Марозава. Музейныя ўстановы, з якімі “Роднае слова” яднаюць супольныя асветніцкія ініцыятывы, прадставілі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава і загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Настасся Трафімчык.

060426_шапран4.jpg

060426_шапран5.jpg

060426_шапран6.jpg

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы суладнасці музаў: свае вершы чыталі гераіні сакавіцкага нумара Ірына Багдановіч і Людка Сільнова, гучала вясновая музыка ў выкананні ансамбля флейтыстаў “Флюід”, дэманстраваліся мастацкія творы з часопісных публікацый, а таксама літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Мелодыя жаночай душы” з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

060426_шапран9.jpg

060426_шапран7.jpg

060426_шапран8.jpg

060426_шапран10.jpg

060426_шапран25.jpg

Незвычайным для навуковага СМІ фарматам правядзення здзівіла гасцей святочная прэзентацыя мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса “Роднае слова”, якая адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства ішла гаворка пра сумесныя ініцыятывы, што ажыццяўляюцца ў кожным нумары навуковага і метадычнага выдання і набліжаюць да спасціжэння жаночай мудрасці, таленту і прыгажосці праз мастацтва.

060426_шапран11.jpg

060426_шапран12.jpg

Наведвальнікі пазнаёміліся з мастацкім лагатыпам, які сёлета пазначае старонкі публікацый, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны. У яго аснову легла праца маладой беларускі, мастачкі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярыны Масэ. Яе сучаснае асэнсаванне традыцыйнага мастацтва беларускай выцінанкі, якая аднесена ЮНЕСКА да нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, нібы сімвалізуе стваральную моц жанчын ХХІ стагоддзя. Гэтая тэма стала лейтматывам усёй прэзентацыі.

060426_шапран13.jpg

060426_шапран14.jpg

Праект “Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны”, прэм’ера якога адбылася ў сакавіцкім выпуску “Роднага слова” і была прысвечана сучаснай жаночай паэзіі, прадставіла дырэктар установы, доктар мастацтвазнаўства Вольга Папко.

060426_шапран15.jpg

060426_шапран16.jpg

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь выступае на старонках часопіса з праектам “Лучнасць музаў: літаратурная спадчына і выяўленчае мастацтва”. Падчас мерапрыемства экспанаваўся твор, які належыць да залатога фонду гэтай установы і захоўвае вобраз адной з самых нязломных беларусак ХХ ст.: жывапісны партрэт Арыядны Казей, створаны мастачкай Лідзіяй Эрлер. Пра яго расказаў галоўны захавальнік цэнтра і аўтар публікацыі ў лютаўскім нумары “Роднага слова” Алег Ладзісаў.

060426_шапран17.jpg

060426_шапран18.jpg

Тэму жыццесцвярджальнай жаночай творчасці працягнуў паказ калекцыі строяў “Беларуская маляванка” (аўтар Ірына Князева). Яе прадэманстравалі ўдзельнікі мадэльнай студыі “Рэальны ўзрост”, якім гледачы наладзілі сапраўдныя авацыі.

060426_шапран19.jpg

060426_шапран20.jpg

Супрацоўніцтва часопіса з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь сёлета працягвае штомесячная рубрыка “Архітэктурная спадчына”, якая набыла выразны водсвет жаночай творчасці, а таксама “Арт-лекторый”, аўтары якога часта звяртаюцца да жаночых вобразаў у нацыянальным мастацтве. Плённасць такога ўзаемадзеяння адзначыла загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея і нязменны куратар сумесных праектаў музея і часопіса Настасся Трафімчык.

060426_шапран21.jpg

060426_шапран22.jpg

Запамінальнай часткай прэзентацыі стала праграма “Музычнай капэлы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, падчас якой гучалі народныя вяснянкі і песні беларускіх кампазітараў, а на экране “ажывалі” вобразы выцінанак.

060426_шапран23.jpg

060426_шапран24.jpg