У майскім нумары часопіса “Вясёлка”, прысвечаным Дню Перамогі :
- даведаемся, хто такі “Хлопчык з фотаздымку”, кім ён даводзіцца знакамітай казачніцы Алене Масла і ў чым вінаватая вайна;
- у “Карагодзе месяцаў” разам з Уладзімірам Ліпскім здзейснім вандроўку па плошчы Перамогі і дазнаемся, якую назву раней насіў месяц май;
- будзем святкаваць Дзень Перамогі з Іванам Карэндай і яго “Азбукай Перамогі”;
- адзначым юбілеi Паўлюка Труса, Адама Русака і Антона Бялевіча.
На часопіс можна падпісацца на сайтах aiv.by, belpost.by і ў аддзяленнях РУП “Белпошта”.
Падпісныя індэксы:
74845 (інд.), 748452 (вед.)