Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” віншуе вас з Днём настаўніка!

6 окт 2024

Шаноўныя педагогі, дарагія сябры!

Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” віншуе вас з Днём настаўніка! Настаўніцкая праца высакародная і адказная. Школьныя ўрокі – гэта не проста навучанне, а ключ да жыццёвай мудрасці. Вы не толькі даеце веды і дапамагаеце дзецям спазнаць навакольны свет, але і выхоўваеце – вучыце любіць родную зямлю, цаніць духоўныя каштоўнасці беларускага народа, ганарыцца нашай Радзімай.

Мы цэнім ваша імкненне рабіць свет лепшым і спадзяемся, што нашы кніжныя выданні і навукова-метадычныя часопісы, асабліва серыі “У дапамогу педагогу”, сталі надзейнымі дарадцамі ў вашай чэснай справе – адукацыі і выхаванні юных грамадзян нашай Бацькаўшчыны.

Шчыра жадаем плёну і натхнення ў вашай нястомнай працы, новых педагагічных знаходак, радасці ад здзейсненага і настаўніцкага даўгалецця, цёплых слоў удзячнасці ад вучняў і іх бацькоў.

З павагай,
Дырэктар выдавецтва
Валянцін Янавіч Навагродскі

uchitel.jpg