Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Віншавальнае мерапрыемства да 30-годдзя часопіса «Беларуская мова і літаратура»

15 дек 2025
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю з дня выхаду першага нумара часопіса «Беларуская мова і літаратура», адбылося 12 снежня ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне».

Frame 12088 (1).png

З нагоды юбілейнай даты прысутных прывітаў дырэктар выдавецтва В.Я.Навагродскі, які ўручыў узнагароды супрацоўнікам рэдакцыі, членам рэдкалегіі, а таксама найбольш актыўным аўтарам часопіса.

Frame 12102.png

На свяце выступілі
— галоўны рэдактар часопіса, доктар філалагічных навук, прафесар А.І.Бельскі,
— намеснік галоўнага рэдактара, кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У.Булаўкіна,
— рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук Т.І.Мароз,
— дэкан лінгвістычнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук Т.М.Пучынская,
— намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі, настаўнік-метадыст, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь М.І.Навумчык,
— метадыст вышэйшай катэгорыі ДУ «Дзяржынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Т.І.Мойса,
— настаўнік-метадыст ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слоніма» І.У.Захарчук,
— настаўніца Скрыбаўскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна, член Саюза пісьменнікаў, паэтка Н.Л.Цвірко.

Цёплыя словы на адрас калег прагучалі з вуснаў намесніка дырэктара выдавецтва, галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» А.В.Радзікевіч, галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» Н.М.Шапран.

Frame 12103.png

Рэдакцыя «Беларускай мовы і літаратуры» шчыра дзякуе творчаму актыву і падпісчыкам, якія падтрымліваюць сваё прафесійнае выданне. Зычым усім моцнага здароўя, творчых і жыццёвых поспехаў, здзяйснення ўсіх планаў і задум!

Frame 12087.png