Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

У Інстытуце гісторыі адбыўся рэспубліканскі круглы стол “Гістарычны шлях Савецкай Беларусі (да 105-годдзя абвяшчэння ССРБ)”

30 дек 2023

Для ўдзелу ў мерапрыемстве 22 снежня 2023 г. была запрошана рэдакцыя “Беларускага гістарычнага часопіса”, якую прадстаўляла намеснік галоўнага рэдактара Н.У.Матусевіч. Мэта арганізацыі круглага стала – захаванне памяці пра важнейшыя падзеі ў гісторыі беларускай дзержаўнасці.


У адрас удзельнікаў мерапрыемства прагучала прывітальнае слова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.

Мерапрыемства распачаў намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.У.Луцкі. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакоў расказаў пра асноўныя этапы развіцця краіны ў савецкі час, падмурак, які пакінуў савецкі народ нашым сучаснікам.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел вядомыя беларускія і расійскія  вучоныя, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, педагогі. Яны разгледзелі такія пытанні, як палітычная гісторыя Савецкай Беларусі, наступствы эканамічных, сацыяльных і культурных пераўтварэнняў, эвалюцыянаванне міжнародна-прававой суб’ектнасці БССР.

Мерапрыемства будзе садзейнічаць умацаванню акадэмічнай  навукі і адукацыі, папулярызацыі апошніх даследаванняў. На старонках “Беларускага гістарычнага часопіса” знойдуць адлюстраванне найбольш актуальныя пытанні дзяржаўнага  будаўніцтва.

IMG_0844.jpg

IMG_0839.jpg

IMG_0832.jpg

IMG_0830.jpg

IMG_0830 1.jpg

IMG_0811.jpg

IMG_0792 (1).jpg

IMG_0786.jpg

IMG_0778.jpg