Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшло прэзентацыйнае мерапрыемства «У пошуках страчанага: Архіўныя адкрыцці сучаснага купалазнаўства на старонках часопіса “Роднае слова”»

29 ноя 2023

Сярод навуковых сродкаў масавай інфармацыі часопіс “Роднае слова” займае асаблівую нішу, бо мэтанакіравана папулярызуе сучасныя гуманітарныя веды ў шырокіх грамадскіх колах. Дзякуючы гэтаму выданне мае надзвычай разнастайную чытацкую аўдыторыю.


Гэта пацвердзіла і прэзентацыйнае мерапрыемства «У пошуках страчанага: Архіўныя адкрыцці сучаснага купалазнаўства на старонках часопіса “Роднае слова”», што адбылося ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Яго ўдзельнікамі сталі літаратуразнаўцы, музейныя супрацоўнікі, генеалогі і біёграфы Янкі Купалы – сталыя і будучыя аўтары часопіса: кандыдаты філалагічных навук Мікола Трус, Ірына Багдановіч, Таццяна Вабішчэвіч, навуковы сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, даследчык беларускай літаратуры Сяргей Шапран, даследчык-генеалог Алена Кароўчанка і інш.

Госці сустрэчы – выкладчыкі, журналісты, студэнты – з цікавасцю пазнаёміліся з аўтарытэтным меркаваннем сучасных даследчыкаў-купалазнаўцаў, якія прэзентавалі гучныя архіўныя знаходкі 2023 г.

Такі фармат сустрэчы спрыяў творчаму асэнсаванню навуковых публікацый, змешчаных у “Родным слове” ў гэтым годзе. Спікеры прапаноўвалі і абмяркоўвалі новыя версіі, акрэслівалі шляхі далейшага пошуку і падкрэслівалі важную ролю часопіса як пляцоўкі для навуковага камунікавання.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы паэтычнага слова і музыкі, яны гучалі ў выкананні мастацкага кіраўніка народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, спявачкі Алесі Сівохінай і струннага ансамбля  “La-vie” пад кіраўніцтвам Таццяны Жагулы.

IMG_0870.jpg

IMG_0653.jpg

IMG_0858.jpg

IMG_0792.jpg

IMG_0757.jpg

IMG_0587.jpg

IMG_0683.jpg