Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы

29 окт 2024

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол з такой назвай, удзел у якім ўзяла галоўны рэдактар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран. Традыцыйна прэс-сустрэчы з падобнай тэматыкай ладзяцца напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, аднак на гэты раз спікеры абмеркавалі актуальныя даследаванні беларускай мовы і падзяліліся вопытам яе пашырэння з нагоды 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,
мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Сярод выступоўцаў таксама былі: Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук; Віктар Іўчанкаў, прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар; Ірына Булаўкіна, кансультант упраўлення
агульнай сярэдняй адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Юлія Назаранка, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Аляксей Чарота, галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”; Яніна Каралёва, галоўны рэдактар часопіс “Бярозка”.

Галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран сярод іншага адзначыла, што дзейнасць часопіса невыпадкова не раз згадвалася ў паведамленнях удзельнікаў круглага стала. Гэта пацвярджае плённасць канцэпцыі “Роднага слова”, скіраванай на пашырэнне актуальных даследаванняў айчыннага мова- і літаратуразнаўства, а таксама прафесійнага камунікавання навукоўцаў і педагогаў.

Спасылка на відэазапіс круглага стала

rodnae slova.png

Krugly stol2.jpg