Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Традыцыі і патэнцыял прафесійнага ўзаемадзеяння ў фармаце навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”: прэзентацыйнае мерапрыемства да Года якасці

16 дек 2024

У Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася прэзентацыя навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, героем якой стаў сталы аўтар выдання – Яўген Есіс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 16 г. Мазыра. Сёлета Яўген Валер’евіч актыўна падтрымаў часопісны праект “Метадычны марафон”, прымеркаваны да Года якасці.

01.png

Пра адметны вопыт мабільнага ўзаемадзеяння з аўтарамі-педагогамі, чые метадычныя распрацоўкі дапаўняюць тэматычныя раздзелы часопісных нумароў, удзельнікам абласнога семінара настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры расказала галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран.

02.png

А Яўген Есіс падзяліўся з калегамі ўласным досведам супрацоўніцтва з рэдакцыяй: яго плёнам сталі больш за 50 публікацый, першая з іх з’явілася 13 гадоў таму, калі аўтар толькі станавіўся на шлях настаўніцтва. Сёння ён настаўнік кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, фіналіст конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. У паведамленні «Выкарыстанне матэрыялаў навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” ў адукацыйным працэсе» Яўген Валер’евіч не толькі асэнсаваў значнасць часопісных публікацый у прафесійнай дзейнасці педагогаў, але і прадэманстраваў гэта на канкрэтных прыкладах. 

03.png

Працягам гутаркі пра традыцыі і патэнцыял прафесійнага ўзаемадзеяння ў фармаце навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” сталі выступленні навукоўцаў-філолагаў – прадстаўнікоў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны: дэкана філалагічнага факультэта кандыдата філалагічных навук Алены Палуян і загадчыка кафедры беларускай літаратуры прафесара Івана Штэйнера.

04.png