Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Супрацоўнікі «Беларускага гістарычнага часопіса» прынялі ўдзел у адкрыцці часовай экспазіцыі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа

27 янв 2023

2 сакавіка 2023 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася часовая экспазіцыя друкаваных выданняў “Перабытых часаў ніць”. У яе адкрыцці прынялі ўдзел намеснік галоўнага рэдактара Наталля Матусевіч і рэдактар аддзела Ілля Касько. Яны пазнаёміліся з унікальнымі выданнямі з так званага “кола чытання” паэта, датаванымі канцом XIX – пачаткам XX ст., рэдкімі часопісамі 1920--1930-х гг. з яго асабістай бібліятэкі, нумарамі, якія прысвячаліся юбілейным датам народнага паэта, часопісамі з падпіскі Песняра.


У прывітальным слове Н.Матусевіч расказала пра асноўныя накірункі шматгадовага супрацоўніцтва рэдакцыі і музея, адзначыла важнасць захавання і папулярызацыі творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры ў перыядычным друку. З мэтай пашырэння музейнага фонду рэдакцыя «Беларускага гістарычнага часопіса» падаравала два юбілейныя нумары часопіса з артыкуламі, прысвечанымі  жыццёваму і творчаму шляху Якуба Коласа.

bgc_2_fevral.jpg

На выставе нароўні з друкаванымі выданнямі прадстаўлены мастацкія работы, створаныя на міжнародным плэнэры Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, прымеркаваным да 140-х угодкаў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.