Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

“Роднае слова”: прастора прафесійнага развіцця

27 ноя 2025

Гэтая назва аб’ядноўвае мерапрыемствы з удзелам рэдакцыі і аўтараў часопіса “Роднае слова”, якія праходзяць па ўсёй краіне на працягу апошніх гадоў. Кожная з такіх сустрэч з чытачамі мае сваю інфармацыйную нагоду, адрозніваецца складам спікераў і тэматычнымі кірункамі. Аднак заўсёды – гэта шчырая размова з аднадумцамі: навукоўцамі і выкладчыкамі ВНУ, метадыстамі, вопытнымі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, студэнтамі-філолагамі, якія толькі становяцца на прафесійны шлях.

1.png

Прэзентацыя “Роднага слова” – гэта не толькі аповед пра стварэнне таго ці іншага нумара, адметнасць часопісных праектаў, унікальныя публікацыі і іх практычны патэнцыял, сакрэты творчай “кухні” ад галоўнага рэдактара выдання Наталлі Шапран. Па добрай традыцыі, “Роднае слова” прысутным прэзентуюць чытачы, якія дзеляцца змястоўнымі водгукамі, і нават праводзяць майстар-класы па выкарыстанні часопісных матэрыялаў у прафесійнай дзейнасці педагогаў.

2.png

3.png

Нядаўняя прэзентацыя ў Гомелі тэматычнага нумара, што быў падрыхтаваны супольна з філолагамі рэгіёна да 90-годдзя філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, не стала выключэннем і нагадвала сапраўдны марафон творчага ўзаемадзеяння.

4.png

“Роднае слова” віталі ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі і на філфаку Скарынаўскага ўніверсітэта. Гэты лістападаўскі дзень адметным зрабілі доўгачаканыя сустрэчы са сталымі аўтарамі, словы высокай чытацкай ацэнкі і ўдзячнасці любімаму часопісу, шчымлівыя гісторыі шматгадовага супрацоўніцтва з выданнем, мудрыя прафесійныя парады вопытных педагогаў маладзейшым калегам, інтэрв’ю выпускнікам і студэнтам філалагічнага факультэта.

5.png

Спікерамі прэзентацый выступілі сталыя аўтары часопіса:

  • Алена Палуян, кандыдат філалагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта  ГДУ імя Францыска Скарыны; Іван Штэйнер, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры беларускага літаратуры;
  • Вольга Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы;
  • Анжэла Мельнікава, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры;
  • даследчык беларускай літаратуры Сяргей Шапран;
  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” СШ № 16 г. Мазыра Яўген Есіс.
6.png