Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

“Роднае слова” на Мазыршчыне

16 дек 2025
На мінулым тыдні “Роднае слова” сустракалі ў Мазыры, з якім часопіс звязваюць даўнія творчыя стасункі.

Frame 12153.png

У круглым стале, арганізаваным Мазырскім раённым вучэбна-метадычным цэнтрам, узялі ўдзел некалькі пакаленняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэгіёна. Гэтая сустрэча невыпадкова адбылася ў СШ № 16 Мазыра, дзе працуе  сталы аўтар выдання, настаўнік кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” Яўген Есіс.

Frame 12088 (2).png

У праграме круглага стала «Патэнцыял часопіса “Роднае слова” ў практычнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры» прагучала выступленне галоўнага рэдактара Наталлі Шапран. У фармаце майстар-класа ўласным вопытам прафесійнага ўзаемадзеяння з навуковым СМІ пазнаёміў калег Яўген Есіс.

Frame 12154.png

Вялікую цікавасць прысутных выклікала паведамленне зямлячкі – настаўніцы беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” СШ № 14  Мазыра Ірыны Казачэнкі, якая прэзентавала ў кастрычніцкім нумары часопіса метадычную распрацоўку сістэмы ўрокаў беларускай літаратуры ў ХІ класе «Вывучэнне рамана “Чорны замак Альшанскі” Уладзіміра Караткевіча з выкарыстаннем матэрыялаў аўтарскага вэб-рэсурсу».

Frame 12155.png

Плённа прайшла сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі  філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, якую адкрыла дэкан факультэта Таццяна Сымановіч. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй і дзейнасцю часопіса, падзяліліся вопытам супрацоўніцтва з “Родным словам” і адзначылі яго важную ролю ў прафесійным станаўленні навукоўца і педагога.

Frame 12156.png