Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

“Роднае слова” на Аршаншчыне

5 янв 2026
Фінальныя прэзентацыі нумара-альманаха “Роднага слова”, прымеркаванага да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча, прайшлі ў старажытнай Оршы, дзе нарадзіўся пісьменнік.

Frame 12153 (1).png

Напачатку адбылася сустрэча з педагогамі Аршаншчыны ў сярэдняй школе № 3, якая носіць імя Уладзіміра Караткевіча і нават мае ўнікальны музей, дзе захоўваецца памяць пра знакамітага земляка. Праграму прэзентацыі “Роднага слова” адкрыла літаратурна-музычнае выступленне выхаванцаў сярэдняй школы № 3, падрыхтаванае паводле твораў Уладзіміра Сямёнавіча.

Frame 12185.png

Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран пазнаёміла прысутных са зместам караткевіцкага нумара-альманаха, на старонках якога змешчаны публікацыі і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэгіёна. Так, настаўнік кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” гімназіі № 2 Оршы Любоў Сякацкая прапанавала метадычную распрацоўку ўрока ў ІХ класе па вывучэнні гістарычнай асновы аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. А настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Арэхаўскай сярэдняй школы імя Ю. В. Смірнова Аршанскага раёна Таццяна Троцкая стала аўтарам «Дыдактычнага матэрыялу па рамане “Чорны замак Альшанскі”», змешчанага ў віртуальным дадатку да раздзела “Методыка і вопыт”.

Frame 12186.png

Да ўдзельнікаў аршанскай прэзентацыі далучыўся сталы аўтар часопіса, настаўнік кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” сярэдняй школы № 16 Мазыра Яўген Есіс, які ў фармаце майстар-класа пазнаёміў калег з уласным вопытам прафесійнага ўзаемадзеяння з навуковым СМІ.

Frame 12187.png

Экскурсія па экспазіцыі, прысвечанай У. Караткевічу ў абноўленым музеі сярэдняй школы № 3, падаравала гасцям яркія эмоцыі і стала адметным штрыхом у прэзентацыі роднасловаўскага нумара-альманаха, які, дарэчы, папоўніў музейныя фонды.

Frame 12188.png

Наступнае знаёмства аршанцаў з “Родным словам” адбылося ў Літаратурным музеі Уладзіміра Караткевіча, які варта наведаць кожнаму аматару творчасці класіка. На сустрэчу з галоўным рэдактарам часопіса Наталляй Шапран завіталі навучэнцы і выкладчыкі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада, а таксама мясцовыя літаратары.

Frame 12189.png