Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Прэзентацыя тэматычнага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”

12 дек 2025
11 снежня 2025 г. у Музеі гісторыі горада Мінска (Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага) адбылася прэзентацыя тэматычнага нумара “БГЧ” “Гісторыя. Адукацыя. Музейная справа” (№ 11/2025). Ён быў створаны супрацоўнікамі шэрагу музеяў, у тым ліку з Музея гісторыі горада Мінска, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Хабараўскага краязнаўчага музея, музея гістарычнага факультэта БДУ і інш., а таксама ўдзельнікамі Беларускага Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання калекцыянераў.

Frame 12087 1.png
Frame 12088.png

Прэзентацыя аб’яднала музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў з разнастайных устаноў НАН Беларусі, выкладчыкаў, калекцыянераў, студэнтаў БДУ, БДПУ, вучняў СШ № 223 імя Іона Солтыса г. Мінска агульнай колькасцю каля 60 чалавек. На мерапрыемстве выступілі аўтары матэрыялаў, якія прадставілі свае публікацыі, былі вызначаны шляхі далейшага ўзаемадзеяння з музейнай і чытацкай аўдыторыяй.

Frame 12089.png

Frame 12090.png

Frame 12091.png

Пасля прэзентацыі госці мерапрыемства прынялі ўдзел у адкрыцці інтэрактыўнай выставы, прысвечанай народнаму мастаку, Герою Беларусі Міхаілу Савіцкаму і сталі яе першымі наведвальнікамі.

Frame 12092.png

Frame 12093.png

Шчыра дзякуем дырэктару Музея гісторыі горада Мінска Г.П. Ладзісавай і супрацоўнікам музея за гасціннасць і пляцоўку для правядзення прэзентацыі!

Frame 12094.png
Frame 12086.png

Фота К. Петрусь і У. Валожынскага.