Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Прэзентацыя “Беларускага гістарычнага часопіса” ў “Музеі гісторыі горада Мінска”

1 мар 2024

1 сакавіка 2024 г. у Мінскай гарадской ратушы адбылася прэзентацыя спецыяльнага нумара “БГЧ” (№ 12/2023) “Музей гісторыі горада Мінска”.


Яна прайшла напярэдадні даты першай летапіснай згадкі пра горад у сувязі з бітвай на Нямізе. У мерапрыемстве ўдзельнічалі супрацоўнікі музеяў г. Мінска, студэнты гістарычнага факультэта БДПУ, удзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Кліа”, вучні СШ № 173 і СШ № 223 імя Іона Солтыса.

Мадэратарам выступіў галоўны рэдактар часопіса Аляксандр Корзюк. Ён адзначыў важнасць знаёмства з адметнасцямі арганізацыі навуковай, фондавай і музейнай дзейнасці маладога і апантанага калектыву прафесіяналаў па захаванні і папулярызацыі матэрыяльнай і духоўнай спадчыны горада.

Дырэктар музея Галіна Ладзісава паведаміла, што музей гісторыі горада Мінска – самы малады дзяржаўны музей сталіцы, у 2020 г. адзначыў першыя дзесяць год сваёй працы. Стратэгія яго развіцця арыентавана на сучасныя метады і падыходы па ўсіх напрамках музейнай дзейнасці.

Аўтары артыкулаў – Лідзія Марковіч, Юлія Кавалёва, Аксана Жукава і Яўгенія Стальмахова – прадставілі свае публікацыі аб экспазіцыях музея ў кантэксце гісторыі, культуры, архітэктуры, грамадскага жыцця горада Мінска.

Чытачы і прыхільнікі “Беларускага гістарычнага часопіса” высока ацанілі працу калектываў рэдакцыі і музея па прэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада і выказалі пажаданні па далейшаму супрацоўніцтву.

bdch1202.jpg

DSC_3886.jpg

DSC_3707.jpg