Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Праекты часопіса “Роднае слова”: ад навуковых публікацый да музейных экспазіцый

2 мая 2024

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шаржы на класікаў”, яе асновай сталі матэрыялы праекта “У анталогію беларускага шаржу”, які на працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца часопісам “Роднае слова”.


Пра маштабнасць праекта сведчыць пералік партнёраў выставы “Шаржы на класікаў”: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі архіў-музей літаратуры і мастацтва і Беларускі саюз мастакоў.

Падчас адкрыцця на адрас роднасловаўскага праекта гучалі такія вызначэнні, як “культурная сенсацыя”, “тerra inсognita беларускага мастацтва”, “адлюстраванне эпохі”. З прывітальным словам да наведвальнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс, галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Макаранка, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава.

Галоўны захавальнік фондаў Музея Коласа Васіліна Міцкевіч правяла куратарскую экскурсію, а аўтар роднасловаўскага праекта “У анталогію беларускага шаржу” Сяргей Шапран пазнаёміў гасцей з гісторыяй беларускага сяброўскага шаржу міжваеннага перыяду.

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Шаржы на класікаў” будзе працаваць у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа на працягу мая.

ANT_1.png

1714465605421.jpg

1714465525916.jpg

1714465605447 1.jpg

1714465676636 1.jpg

1714465676695.jpg

IMG_20240429_171034 1.jpg

IMG_20240429_180951.jpg