Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Прадстаўнікі выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” на адкрыцці мастацкай выставы “Ясенін. Бясконцая легенда”

22 янв 2026

21 студзеня 2026 года з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння паэта Сярэбранага веку Сяргея Ясеніна ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Ясенін. Бясконцая легенда. Жывапіс. Графіка. Скульптура”.

Foto_1.jpg

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Вячаслававіч Грызлоў, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі, генеральны дырэктар Музея Ірына Уладзіміраўна Мацяс, Міністр культуры Варонежскай вобласці Марыя Аляксандраўна Мазур, бізнесмен, мецэнат, суарганізатар творчых праектаў Уладзімір Аляксандравіч Бубноў, народны артыст Расійскай Федэрацыі Сяргей Бязрукаў і іншыя ганаровыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

esenin_2.png

Высокія госці адзначалі, што творчасць Сяргея Ясеніна аб’ядноўвае пакаленні, народы і культуры. Рускі паэт падараваў свету бессмяротныя мастацкія вобразы, напоўненыя любоўю да Радзімы і глыбокімі патрыятычнымі пачуццямі.

Frame_12231.png

У часовай экспазіцыі прадстаўлены больш за 100 твораў жывапісу, графікі і скульптуры сучасных мастакоў, натхнёныя паэзіяй вялікага рускага лірыка, а таксама мемарыяльныя дакументы і рукапісы. На мастацкіх палотнах занатаваны асаблівасці ясенінскага светапогляду, яго творчасці, прыгажосці рускіх даляглядаў, успрыняцця паэтам віхуроў гістарычных падзей і жыццёвых калізій.

На адкрыцці выставы прысутнічалі прадстаўнікі выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”. Калектыву выдавецтва Сяргей Бязрукаў пакінуў аўтограф у каталогу выставы са збору Народнага музея Сяргея Ясеніна ў Варонежы.

Frame_12233.png