Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Новы фармат судзеяння з чытачамі: «“Арт-лекторый “Роднага слова”» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

19 июл 2024

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё «“Арт-лекторыя “Роднага слова”».


Гэта музейна-часопісны праект, прымеркаваны да 85-годдзя Мастацкага музея і прызначаны папулярызацыі актуальных даследаванняў мастацтвазнаўцаў. У кожным нумары юбілейнага года яны дзеляцца з чытачамі “Роднага слова” ўласным поглядам на гісторыю найбагацейшай мастацкай калекцыі Беларусі.

Цяпер фармат гэтых навуковых публікацый пашыраецца да лекцый у музейнай прасторы, далучыцца да якіх змогуць усе госці музея. На пачатку сустрэчы з прывітальным словам да слухачоў звярнуліся першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вікторыя Кузьміна і галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран.

Адкрыла «“Арт-лекторый “Роднага слова”» лекцыя «Скульптура “Укрыжаванне з Галубічаў” са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: Пытанне паходжання твора» вядучага навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускага мастацтва Станіслава Чавуса, які выступіў з аднайменным артыкулам на старонках красавіцкага нумара “Роднага слова”.

Аповед лектара, які прагучаў пад строгімі позіркамі старажытных экспанатаў і быў прысвечаны таямніцам паходжання аднаго з найбольш каштоўных помнікаў музейнай калекцыі, захапіў слухачоў і выклікаў шматлікія пытанні.

IMG_4891.jpg

1721295580608625.jpg

IMG_4864.jpg

IMG_4853.jpg

IMG_4838.jpg