Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Ноч музеяў з “Родным словам”: новы фармат узаемадзеяння з аўдыторыяй

24 мая 2024

Працягваецца плённае супрацоўніцтва часопіса “Роднае слова” з вядучымі літаратурнымі музеямі краіны.


Падчас штогадовай Ночы музеяў у  Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася куратарская экскурсія па часовай выставе “Шаржы на класікаў”. Госці музея мелі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі экспазіцыі, створанай 

паводле публікацый часопіснага праекта “У анталогію беларускага шаржу”.

Эксклюзіўны аповед ад аўтара роднасловаўскага праекта Сяргея Шапрана і галоўнага захавальніка фондаў Коласаўскага музея, унучкі Якуба Коласа, Васіліны Міцкевіч доўжыўся нон-стоп тры экскурсіі запар.

Зацікаўленасць і эмацыйныя водгукі слухачоў куратарскіх экскурсій пацвердзілі вялікі адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял падобнага фармату ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

1716464115297.jpg

1716464115242.jpg

1716464115324.jpg

1716464115216.jpg

1716464115161.jpg