Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Наталля Шапран выступіла на прэс-канферэнцыі "Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы"

20 фев 2024

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Наталля Шапран узяла ўдзел у прэс-канферэнцыі «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы».


У сваім выступленні яна акрэсліла ролю навуковых выданняў у прафесійнай падтрымцы настаўнікаў-філолагаў.


Спікеры мерапрыемства, што адбылося ў Прэс-цэнтры Дома прэсы пад мадэратарствам прафесара кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктара філалагічных навук  Віктара Іўчанкава, падзяліліся думкамі пра сучасны стан беларускай мовы і шляхі яе папулярызацыі сярод моладзі. 
Пытанні развіцця і пашырэння роднай мовы абмяркоўвалі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі; дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка; дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў; намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда» – намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі  Аляксей Чарота; загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі» Вячаслаў Караткевіч; намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп; галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва; намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа 32 г. Мінска» Вольга Бяршова.

Падрабязней у відэа

IMG_20240219_132257c.jpg

shapran.jpg

photo_2024-02-21_09-54-04.jpg