Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

“Беларускі гістарычны часопіс” – удзельнік “Музейнай ночы – 2023” у Музеі Якуба Коласа

30 мая 2023

20 мая 2023 г. “Беларускі гістарычны часопіс” далучыўся да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У рамках праграмы “Кола(с) часу” ўпершыню працавала тэматычная пляцоўка “БГЧ” пад назвай “ЧАСопіс у КОЛасавым домЕ”.


Супрацоўнікі рэдакцыі і валанцёры – удзельнікі студэнцкай навуковай лабараторыі “Кліа” гістарычнага факультэта БДПУ прапаноўвалі  шматлікім наведвальнікам стэнда разнастайныя актыўнасці. Госці з задавальненнем складалі сінквейн для Коласа, стваралі паштоўку да 100-годдзя паэмы “Новая зямля”. Ахвотныя удзельнічалі ў квізе “Знайдзі пару” па паэтычных творах песняра і конкурсе-вандроўцы “Колас у коле часу”. Найбольш актыўныя наведвальнікі атрымалі памятныя сувеніры.

Мерапрыемствы, якія былі распрацаваны супрацоўнікамі рэдакцыі, выклікалі вялікую цікавасць з боку гасцей музея розных узростаў. Пад час адкрыцця выстаўкі адной карціны Ю. Пэна “Майстар гадзіннікаў” (1924 г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса” Аляксандр Корзюк падараваў дырэктару літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірыне Мацяс нумар “БГЧ” за сакавік 2020 г. з рэпрадукцыяй на вокладцы больш ранняй карціны славутага мастака, выкананай у 1914 г.

Напрыканцы мерапрыемства рэдакцыя часопіса і супрацоўнікі музея вызначылі перспектывы далейшага супрацоўнітва да канца 2023 года.


bgc_maj.jpg