Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Анастасiя Радзiкевiч: выступленне ў прамым эфіры

22 фев 2024

У Беларусі праходзіць тыдзень беларускай мовы. У сувязі з гэтым намеснік дырэктара выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” А.В. Радзікевіч у прамым эфіры на шоу “Пін_код”  (тэлеканал “Беларусь 2”, які працуе з маладзёжнай аудыторыяй) распавяла, як выдавецтва грунтоўна займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, распаўсюджваннем ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну нашага народа.


Нашы выданні суправаджаюць маленькіх беларусаў з ранняга дзяцінства: гэта часопісы “Вясёлка”, “Буся”,  а таксама серыі кніг для дзяцей, напрыклад, серыя “Я ганаруся!”. На сустрэчах з маленькiмi чытачамi супрацоўнікі выдавецтва працуюць са сваёй аўдыторыяй, выкарыстоўваючы гульнявыя інтэрактыўныя тэналогіі – так дзеці вывучаюць мову з захапленнем, у працэсе гульні і нават тэатралізаваных пастановак. Вялікай папулярнасцю  карыстаецца наша навінка – выданне для дасуга "Гульня-віктарына Беларусь. Гісторыя і сучаснасць”.

Спрыяюць дасканаламу вывучэнню беларускай мовы часопісы  – добрыя памочнікі настаўнікаў – “Роднае слова”, “Беларуская мова i лiтаратура” і іншыя. Нашы вучэбныя дапаможнікі і дыдактычныя матэрыялы па беларускай мове і літаратуры маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэкамендуюцца да выкарыстання ў вучэбным працэсе Нацыянальным інстытутам адукацыі.

photo_2024-02-22_12-14-10.jpg

photo_2024-02-21_18-14-30.jpg

photo_2024-02-21_18-14-32.jpg