Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Адбылося віншавальнае мерапрыемства да 32-годдзя «Беларускага гістарычнага часопіса»

21 мар 2025
19 сакавіка 2025 г. у канферэнц-зале выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае чарговай гадавіне пачатку выхаду ў свет «Беларускага гістарычнага часопіса».

0.jpg1.jpg

Павіншаваць старэйшае выданне па гісторыі прыйшлі супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, архіўных устаноў, настаўнікі гісторыі школ рэспублікі, выкладчыкі, аспіранты, студэнты і выпускнікі БДУ, БДПУ, БДУФК, удзельнікі СНДЛ «Кліа» гістарычнага факультэта БДПУ, вучні гімназіі СШ № 223 імя Іона Солтыса і СШ № 177 г. Мінска, аўтары нумара і прыхільнікі часопіса агульнай колькасцю больш 50 чалавек.

2.jpg3.jpg

Дырэктар выдавецтва В.Я. Навагродскі, галоўны рэдактар А.А. Корзюк і намеснік галоўнага рэдактара часопіса Н.У. Матусевіч падвялі вынікі конкурса на лепшы навуковы і метадычны артыкул, прымеркаваны да Года якасці, і ўзнагародзілі яго пераможцаў.

4.jpg5.jpg

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М. Ганчар і намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Я.І. Мікула павіншавалі рэдакцыю са святам і расказалі пра вопыт супрацоўніцтва з «БГЧ».

6.jpg7.jpg

Мастацкім упрыгожаннем мерапрыемства сталі музычна-паэтычныя нумары ў выкананні мастацкага кіраўніка і рэжысёра народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», спявачкі Алесі Сівохінай і студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта БДПУ Настассі Адамовіч.

8.jpg9.jpg
10.jpg11.jpg
12.jpg