Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Адбылася прэзентацыя 300-га нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”

16 сен 2024

13 верасня 2024 г. у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя юбілейнага, 300-га нумара “БГЧ” (№ 7/2024), які быў прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў.

preza_300_1.png

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Інстытута гісторыі П.А. Трубчык, галоўны рэдактар “БГЧ” А.А. Корзюк, намеснік галоўнага рэдактара Н.У. Матусевіч, рэдактар аддзела І.У. Касько, супрацоўнікі Інстытута гісторыі, настаўнікі гісторыі, студэнты гістарычнага факультэта БДПУ, удзельнікі СНДЛ “Кліа”, вучні СШ № 223 імя Іона Солтыса.

preza_300_2.png
Аўтары выпуска – вядомыя спецыялісты ў галінах ваеннай гісторыі, генеалогіі, гісторыі адукацыі С.А. Траццяк, В.П. Гарматны, В.В. Урублеўскі, А.М. Мох вылучылі новыя актуальныя накірункі даследавання старонак Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на аснове раней не ўведзеных у навуковы зварот крыніц.

preza_300_3.png
Настаўнікі гісторыі СШ № 97 імя В.У. Гергеля А.Ф. Рысевец, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Ю.І. Аўрамава і намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава А.С. Буракова падзяліліся вопытам фарміравання і захавання гістарычнай памяці аб вайне ў вучэбнай дзейнасці і сродкамі музейнай педагогікі.

Дзякуем усім удзельнікам прэзентацыі і разлічваем на новыя сустрэчы на старонках “Беларускага гістарычнага часопіса”!

Фота А. Камкова

preza_300_4.png