Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Ад прэзентацыі навуковага СМІ да прафесійнага форуму: навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова” ў Нясвіжы

30 дек 2024

2024-ы год стаў для рэдакцыі “Роднага слова” – вядучага філалагічнага выдання краіны – часам увасаблення новых форм узаемадзеяння з чытачамі і аўтарамі. Напрыканцы года рэдакцыя часопіса выступіла з ініцыятывай правядзення серыі мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю задач Года якасці ў сферы адукацыі.

На базе Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа адбыўся прэзентацыйны форум «“Сумоўя аснова – жывое слова…”: традыцыі і патэнцыял прафесійнага камунікавання ў фармаце навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”».

1 (2).png
2 (3).jpg

У Нясвіжы традыцыйны фармат прэзентацыі навуковага СМІ пашырыўся да сапраўднага прафесійнага форуму, прызначанага пашырэнню вопыту па папулярызацыі спадчыны беларускай культуры сярод дзяцей і моладзі, а таксама навукова-метадычнай падтрымцы педагогаў у пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

3 (3).jpg
4 (2).png

Паводле ідэі арганізатараў, падтрыманай галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, патэнцыял навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, як прафесійнай пляцоўкі для павышэння кваліфікацыі і камунікавання навукоўцаў і настаўнікаў, выяўляўся падчас ўсіх этапаў мерапрыемства. Іх аб’ядноўвала стрыжнёвая тэма вывучэння творчасці Якуба Коласа – форум невыпадкова праходзіў у Нясвіжскім дзяржаўным каледжы, які носіць імя народнага паэта Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў – настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, школьных бібліятэкараў – звярнуліся дырэктар каледжа А.В. Жураўлёва і намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Т.І. Дубовік.

5 (1).png
6 (2).jpg

У пленарным пасяджэнні прагучалі тэматычныя паведамленні галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова” Н.М. Шапран, а таксама аўтараў выдання: дацэнта кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Н.Э. Шадроха і вядучага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа А.І. Жастковай.

7.png
8.png

Падчас форуму працавалі прэзентацыйныя пляцоўкі Нясвіжскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, Нясвіжскай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.

Напярэдадні, па прапанове арганізатараў форуму, сярод настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна праводзіўся конкурс на найлепшую метадычную распрацоўку пазакласнага мерапрыемства, прысвечанага жыццю і творчасці Якуба Коласа. Яго пераможцы падзяліліся з калегамі вопытам працы з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій.

9.png
10.png

Стварэнню атмасферы творчага супрацоўніцтва, што адпавядае крэда “Роднага слова”: “Часопіс для прафесійнага натхнення”, – спрыялі выступленні інструментальнага ансамбля “Дыліжанс” і  народнага інструментальнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”, а таксама наведванне музея гісторыі адукацыі каледжа.

11.png
12.jpg

Асэнсаванне новага фамату ўзаемадзеяння, прапанаванага педагогам Нясвіжчыны, яшчэ наперадзе. Тым не менш першыя водгукі ўдзельнікаў сведчаць пра яго плённасць і перспектыўнасць.

13.jpg