Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Ад часопісных публікацый да музейнай экспазіцыі: «Роднае слова»‎ да 120-годдзя народнага паэта Петруся Броўкі

27 июн 2025

120-годдзе народнага паэта Петруся Броўкі навуковы і метадычны часопіс «‎Роднае слова»‎ сустрэў у музеі-кватэры літаратара. З юбілейнай нагоды там прайшоў круглы стол, дзе прагучала паведамленне галоўнага рэдактара выдання Наталлі Шапран з асэнсаваннем гісторыі публікацый броўкаўскай тэматыкі на старонках «‎Роднага слова» за амаль чатыры дзесяцігоддзі.

rodnae-slova_4.png

Цікава, што пачаткам гэтай гісторыі стаў літаратуразнаўчы артыкул, прысвечаны творчасці пісьменніка, надрукаваны ўжо ў першым нумары выдання ў 1988 г. А вось у апошнім, чэрвеньскім, выпуску «Роднага слова» традыцыю працягнулі матэрыялы аўтараў, якія звярнуліся да асобы класіка і яго спадчыны праз архіўныя пошукі і тэксталагічны аналіз, а таксама праз досвед вывучэння ў школьнай праграме.

rodnae-slova_5.png

У дзень народзінаў паэта адбылося і адкрыццё выставы сяброўскіх шаржаў – супольнага праекта часопіса і Літаратурнага музея Петруся Броўкі, ажыццёўленага ў межах добра вядомага чытачам «Роднага слова” аўтарскага цыкла «У анталогію беларускага шаржу», дзякуючы якому ў  навуковы зварот вяртаюцца дзясяткі твораў гэтага жанру.

rodnae-slova_6.png