Выдавецтва Часопісы Паслугі Кантакты
       
 
Серыя "У дапамогу педагогу"
 
Бiялогiя: праблемы выкладання
Беларуская мова i лiтаратура
Гiсторыя: праблемы выкладання
Геаграфiя: праблемы выкладання
Замежныя мовы ў Рэспублiцы Беларусь
Здаровы лад жыцця
Кiраванне ў адукацыi
Мастацкая адукацыя і культура
Матэматыка: праблемы выкладання
Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання
Пазашкольнае выхаванне
Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа
Праблемы выхавання
Псiхалогiя
Русский язык и литература
Сацыяльна-педагагiчная работа
Спецыяльная адукацыя (Дэфекталогiя)
Тэхналагічная адукацыя
Фiзiка: праблемы выкладання
Фiзiчная культура i здароўе
Хiмiя: праблемы выкладання
Чалавек. Грамадства. Свет.
Экалогія
Юны тэхнік-вынаходнік
 
Іншыя часопісы
 
Адукацыя і выхаванне
Беларускi гiстарычны часопiс
Минская школа сегодня
Шахматы
  "У дапамогу педагогу" — серыя навукова-метадычных часопісаў для настаўнікаў-прадметнікаў, выхавацеляў, кіраўнікоў устаноў адукацыі. Выходзіць у выдавецтве "Адукацыя і выхаванне" са снежня 1995 г. У серыю ўваходзяць 22 часопісы, якія выдаюцца на беларускай і рускай мовах. З усёй серыі вылучаецца часопіс "Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь", у якім артыкулы друкуюцца яшчэ і на англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, італьянскай, польскай, шведскай, нідэрландскай, арабскай, турэцкай, кітайскай, японскай і іншых мовах.

Па перыядычнасці выхаду серыя падзяляецца на часопісы, якія выходзяць 1 раз у 2 месяцы, як, напрыклад, "Пазашкольнае выхаванне", "Сацыяльна-педагагічная работа", "Русский язык и литература", "Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа", "Хімія: праблемы выкладання", і штоквартальна, напрыклад "Псіхалогія", "Праблемы выхавання", "Кіраванне ў адукацыі", "Геаграфія: праблемы выкладання", "Тэхналагічная адукацыя", "Беларуская мова і літаратура", "Чалавек. Грамадства. Свет" і інш. Кожны месяц выдаецца часопіс "Здаровы лад жыцця".

Серыя распаўсюджваецца па падпісцы. Заклікана аказваць навуковую і метадычную дапамогу педагогам у навучанні і выхаванні вучняў школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. У прыватнасці, на старонках часопісаў асвятляюцца праблемы, якія вырашае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, друкуюцца матэрыялы па пытаннях нестандартных падыходаў у навучанні, выхаванні, укаранення новых педагагічных тэхналогій, псіхалогіі педагагічнага ўзаемадзеяння, а таксама распрацоўкі ўрокаў і інш.

Выдавецтва выдае таксама наступныя часопісы:

"Беларускi гiстарычны часопiс" — навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопiс (выдаецца 12 разоў у год).

Вестник Фонда фундаментальных исследований

"Нелінейныя з'явы ў складаных сістэмах" — часопіс на англійскай мове.

Шахматы

ПРАДУКЦЫЯ ВЫДАВЕЦТВА РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА ПА ПАДПІСЦЫ І ПРАЗ РОЗНІЧНЫ ГАНДАЛЬ.

     
             
  © Адукацыя і Выхаванне, 1991-2006   Выдавецтва | Часопісы | Паслугі | Кантакты      
  © aiv.by, 2003-2006