Авторам
Да ведама аўтараў
Рэдакцыя прымае да разгляду матэрыялы аб’ёмам не больш за 22 тыс. знакаў (аспірантам – ад 14 да 16 тыс. знакаў). Прадстаўляюцца 2 экзэмпляры, падпісаныя аўтарам.
Матэрыялы павінны адпавядаць патрабаванням актуальнасці і навізны, ясна вылучаць праблему, якая даследуецца ў артыкуле, і прапануемыя шляхі яе вырашэння.
Часопіс «Адукацыя і выхаванне» ўваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Навуковыя артыкулы дысертантаў павінны адпавядаць Інструкцыі па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі, зацверджанай Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні ў артыкуле малавядомых спецыфічных тэрмінаў неабходна даваць іх расшыфроўку (у зносках ці ў дужках пасля адпаведнага тэрміна).
Да матэрыялу прыкладаюцца дыскета (вяртанне якой гарантуецца) з тэкстам артыкула, а таксама звесткі пра аўтара: прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы (вучобы), займаемая пасада, вучоная ступень, вучонае званне, хатні і службовы адрасы (з індэксам), тэлефоны, пашпартныя даныя (серыя, нумар, кім і калі выдадзены, асабісты нумар) і фотакартка аўтара.
Рукапісы па пошце не вяртаюцца, іх можна забраць у рэдакцыі.
Неабходную колькасць экзэмпляраў часопіса можна заказаць (аб чым паведамляецца пры накіраванні матэрыялу ў рэдакцыю) або набыць у
г. Мінску па адрасе: вул. Будзённага, 21, тэл. 299-09-73.
У выпадках паліграфічнага браку ў часопісе неабходна звяртацца ў друкарню.
