У № 3 часопіса “Вясёлка” чытачоў чакае ўтульны і зімовы набор цікавых матэрыялаў:
натхняльнае віншаванне для маленькіх чытачак і цудоўны верш Алеся Звонака пра беларускіх жанчын;
рубрыка “Сямейныя каштоўнасці” якая патлумачыць, чым падобныя сапраўдныя сябры да сям’і, а гульня і заданні Анастасіі Радзікевіч дапамогуць іх знайсці;
літаратурныя юбілеі: згадаем Кандрата Крапіву вершам “Пякучка-крапіва”, а Паўла Місько -- цікавым урыўкам з аповесці “Прыгоды Бульбобаў”;
аўтарская рубрыка Уладзіміра Ліпскага: даведаемся пра лёс Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі і высветлім, што хаваюць імёны Іосіф і Зіна;
апавяданне Тамары Бунты ў рубрыцы “Браты нашы меншыя”, якое раскажа, за што можа быць сорамна перад катом;
знаёмства з аўтарам Аляксандрам Галожыным і яго казкай “Крыўда Бая” ў рубрыцы “Упершыню ў “Вясёлцы”;
уручэнне ганаровай Прэміі Уладзіміра Ліпскага за найлепшы дзіцячы твор, апублікаваны на старонках выдання ў 2025 годзе.
На часопіс можна падпісацца на сайтах aiv.by і belpost.by або ў аддзяленнях Белпошты.
Падпісныя індэксы:
74845 (інд.), 748452 (вед.)