ЧЫТАЙЦЕ Ў № 3 «БЕЛАРУСКАГА ГІСТАРЫЧНАГА ЧАСОПІСА»:
Нумар прысвечаны тром юбілейным датам значных падзей ў айчыннай гістарычнай навуцы, культуры і адукацыі – 130-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы, 105-й гадавіне з дня падпісання Рыжскага мірнага дагавора і 80-годдзю акадэміка А.А. Кавалені. Часопіс ілюстраваны ўнікальнымі фотаздымкамі і дакументамі з архіва сям'і К. Крапівы, фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакуменаў і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.
Слова галоўнага рэдактара
Гісторыя і літаратура: дыялог на старонках “Беларускага гістарычнага часопіса”.
Актуальнае інтэрв’ю
“Творчая праграма Кандрата Крапівы яскрава выяўляецца ў яго найлепшых творах, якія можна лічыць нацыянальнай класікай…” (інтэрв’ю галоўнага рэдактара Аляксандра Корзюка з загадчыкам кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Аленай Атраховіч).
Гісторыя культуры
Сцяпан Лаўшук. Дойлід брамы неўміручасці.
Крыніцазнаўства
Алена Дзенісенка. Рукапісная і кніжная спадчына Кандрата Крапівы ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Музейная педагогіка
Таццяна Пагоня. Літаратурны музей імя Кандрата Крапівы — месца творчага натхнення моладзі.
Імгненне ў кадры
З Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Методыка. Вопыт
Пётр Мытнік. Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920—1930-я гг. (гісторыя Беларусі, ІХ клас).
Алена Шарапава, Вячаслаў Караткевіч. “Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага…”: развіццё ўніверсальных кампетэнцый у ходзе праектнай дзейнасці пры вывучэнні камедыі Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім” (беларуская літаратура, Х клас).
Ніна Хмялеўская, Антон Давідовіч. Адлюстраванне барацьбы з нацысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Любанскага раёна ў творчасці паэтаў-партызан.
Матэрыялы да ўрокаў
Галіна Жураўлёва. Крыжаванка “Развіццё культуры Савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд” (гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, ХІ клас).
Палітычная гісторыя
Мікалай Мязга. Беларусь і Рыжскі дагавор: падзел і міжнароднае прызнанне.
Бібліяграфія навуковых і метадычных артыкулаў па праблематыцы Рыжскага мірнага дагавора, надрукаваных у “Беларускім гістарычным часопісе” ў 1993–2024 гг.
Людзі гістарычнай навукі
Вячаслаў Даніловіч, Вадзім Лакіза, Марат Жылінскі, Вольга Юшкевіч. Вучоны і арганізатар гуманітарнай навукі (да 80-гадовага юбілею акадэміка Аляксандра Аляксандравіча Кавалені)
Іван Саракавік. Асоба. Патрыёт. Вучоны (да 80-гадовага юбілею Аляксандра Аляксандравіча Кавалені).
Набывайце “Беларускі гістарычны часопіс” № 3/2026 або замаўляйце ў рэдакцыі (8017 270-47-20) ці ў аддзеле продажу (8017 322-93-25)!