Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…»

11 дек 2025

Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…». Конкурс прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.
 
Да ўдзелу запрашаюцца:
  • Вучні 9–11 класаў
  • Навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў
  • Студэнты 1–2 курсаў ВНУ
Тэрміны:
  • Прыём работ – з 1 снежня 2025 па 1 лютага 2026
  • Экспертыза і вызначэнне пераможцаў – 2–21 лютага 2026
Тэматыка работ:
  • Беларуская мова ў XXI стагоддзі;
  • Беларуская мова сярод моў свету / *Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
  • Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
  • Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
  • Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
  • Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
  • Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.
Навукова-даследчыя работы на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе.
 
Як даслаць працу?
  1. Папяровы варыянт:
    Адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства, 220072, Мінск.
    Пазнака: «На конкурс».
  2. Электронны варыянт:
    Адрас: rs-konkurs@yandex.by.
 
Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца падчас тыдня роднай мовы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (16–21 лютага).
 
Больш падрабязна — у Палажэнні на сайтах:
Запрашаем юных знаўцаў роднага слова да ўдзелу!

lucse kacestvo.png