31 сакавіка ў 16 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”» ў межах музейнага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя”.
Па традыцыі на авансцэну ў першым вясновым выпуску навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” выходзяць жанчыны. У 2026 годзе, абвешчаным Годам беларускай жанчыны, гэтая традыцыя набывае асаблівае гучанне.
У кантэксце заяўленай тэмы адбудзецца экспрэс-прэзентацыя музейна-часопісных праектаў “Роднага слова”, а таксама сумесных ініцыятыў, скіраваных на асэнсаванне ролі жанчыны ў беларускай культуры. Такі фармат дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з адметнасцю часопіса
і ацаніць яго патэнцыял для выкарыстання ў дзейнасці педагогаў, бібліятэкараў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх зацікаўленых.
У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, а таксама гераіні сакавіцкіх публікацый “Роднага слова”.
Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Мелодыя жаночай душы” з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Уваход вольны.
Шчыра запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 (17) 395 44 47; +375 (17) 263 34 79.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.