Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

У люстэрку “Роднага слова”

13 мар 2026
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае на творчую сустрэчу з галоўным рэдактарам навуковага і метадычнага часопіса  “Роднае слова” Наталляй Шапран.
  • 23 сакавіка
  • 12.00
  • вул. Сурганава, 1/2, аўд. 302
Часопіс “Роднае слова” не мае асаблівай патрэбы ў прадстаўленні. Гэта найстарэйшае беларускамоўнае выданне, якое штомесяц прэзентуе самыя актуальныя навуковыя даследаванні ў галіне філалогіі, мастацтвазнаўства, культуралогіі і педагогікі. Амаль чатыры дзесяцігоддзі яно аб'ядноўвае пакаленні знаўцаў і аматараў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Сёння “Роднае слова” вылучаецца адметным стылем, у якім спалучаюцца акадэмічныя традыцыі і сучасныя формы ўзаемадзеяння з чытачамі і аўтарамі.

 На сустрэчы вы даведаецеся:
  • што дапытлівы чытач можа ўбачыць у “люстэрку” “Роднага слова”;
  • чым выданне адрозніваецца ад іншых навуковых СМІ;
  • чаму ў анонсах часопіса часта гучаць словы “эксклюзіў” ды “сенсацыя”;  
  • чаму штогод сакавіцкі нумар здзіўляе асаблівай натхнёнасцю;
  • як у будзённасці жыцця разгадаць “код прыгажосці”.
У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя супольнага асветніцкага праекта “Роднага слова” і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі “Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца”, прымеркаванага да Года беларускай жанчыны. 

Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай культурай, мовай і літаратурай!