Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” запрашае да ўдзелу ў семінары “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”

6 мая 2025
8 мая ў 10.00. адбудзецца семінар “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Праблемнае поле семінара:

  • рэпрэзентацыя тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай медыяпрасторы;
  • дакументальныя сведчанні перыяду Вялікай Айчыннай вайны: захаванне гістарычнай памяці;
  • літаратурная спадчына, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, у адукацыйным працэсе: выхаваўчы патэнцыял і праблемы актуалізацыі.

Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлены вопыт рэпрэзентацыі архіўных матэрыялаў са збораў вядучых навуковых і музейных устаноў і актуальных навуковых даследаванняў у межах супольных праектаў навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, якія ажыццяўляюцца ў 2025 г.:

  • “Бібліятэка: акадэмічны фармат” (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі);
  • “Асоба на архіўных старонках” (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва);
  • “Лісты на шляхах Перамогі” (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры);
  • “Арт-лекторый” (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь).

Спікерамі мерапрыемства выступяць прадстаўнікі навуковай  грамадскасці, у тым ліку аўтары майскага нумара часопіса “Роднае слова”, прысвечанага Вялікай Перамозе.

Запрашаем да ўдзелу ў семінары, які адбудзецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

Тэлефоны для даведак: +375 29 1205171; +375 29 6069218.

rs_anons.png