Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

Адкрыццё выставы “Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага ”

16 мар 2026
17 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачынае працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння мастака.
Адкрыццё ў 16-й гадзіне.
Гэта супольны праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.
 
Творчасць Міхаіла Якаўлевіча Лісоўскага вызначаецца разнастайнасцю: ён працаваў ў бытавым, пейзажным і партрэтным жанрах, займаўся станковай графікай. Аднак сапраўдным яго пакліканнем стаў сяброўскі шарж, героямі якога былі і вядомыя беларускія літаратары. Дзякуючы Міхаілу Лісоўскаму шарж упэўнена ўвайшоў у беларускую мастацкую практыку і заняў годнае месца сярод іншых жанраў.

Выстава створана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, у фондах якой захоўваецца каштоўная калекцыя шаржаў мастака. Значная частка гэтай калекцыі прадстаўлена на выставе ў выглядзе павялічаных лічбавых копій. Наведвальнікі змогуць убачыць своеасаблівую “галерэю” беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя – у дасціпных і вельмі пазнавальных вобразах, створаных мастаком. Працы не толькі выклікаюць усмешку, але і перадаюць атмасферу літаратурнага асяроддзя свайго часу.
 
Яшчэ адным партнёрам праекта стаў часопіс “Роднае слова”, у якім напярэдадні юбілею мастака выйшла чарговая публікацыя з цыкла “У анталогію беларускага шаржу”, прысвечаная феномену мастака Міхаіла Лісоўскага.